Асабісты кабінет

Прэзентацыя часопісных праектаў у радыёпраграме “Дыялогі пра культуру”

  • 20 сакавіка 2025 16:39:02
  • Водгукі :0
  • Праглядаў: 4
  • 0

Прэзентацыя часопісных праектаў у радыёпраграме “Дыялогі пра культуру” – добрая традыцыя канала “Культура”. 
Гэтым разам гасцямі радыёвядучага Навума Гальпяровіча  сталі галоўны рэдактар “Роднага слова”  Наталля Шапран і вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі  Мікола Трус.
Гаворка ішла пра сёлетні праект “Бібліятэка: акадэмічны фармат”, прымеркаваны да 100-годдзя бібліятэкі. Слухачы даведаліся пра адметнасць супольнай ініцыятывы, цікавыя публікацыі, што ўжо ўбачылі свет у межах гэтага праекта, а таксама пра ролю выдання “Роднае слова” ў пашырэнні навукова-архіўных даследаванняў.