Асабісты кабінет

У чаканні хуткага юбілею Максіма Багдановіча мы працягваем прэзентаваць лістападаўскі нумар-альманах “Роднага слова”, які цалкам прысвечаны 130-годдзю “песняра чыстай красы”. Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран і навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Наталля Пыско сталі госцямі канала “Культура” Беларускага радыё. Са слухачамі праграмы “Дыялогі пра культуру” і яе вядучым Навумам Гальпяровічам яны падзяліліся думкамі пра асобу паэта і шляхі сучаснага багдановічазнаўства. Праграма змешчана на youtube-канале радыё https://www.youtube.com/watch?v=CaN17ZIk5GA.

Падпісацца на электронную копію 11-га нумара можна на сайце часопіса.

 

 
  • На старонцы:
    Показано с 3 по 3 из 8 (всего 8 страниц)