Галоўны рэдактар, рэдактар аддзела культуралогіі і мастацтвазнаўства – член рэдкалегіі Наталля Шапран
Наталля Мікалаеўна Шапран
Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). Працавала намеснікам дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава (1995 – 2007). У рэдакцыі часопіса “Роднае слова” – з 2008 г.
Узнагароджана Граматай адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2005), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2011, 2018), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы (2018) і інш.