Святлана Сяргееўна Мароз
Святлана Сяргееўна Мароз – мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2001). Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1984). Працавала настаўнікам у СШ № 123 г. Мінска, асістэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2002 г. – дацэнт гэтай кафедры. Даследуе пытанні функцыянальнай граматыкі.