Асабісты кабінет

Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі

Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1992), аспірантуру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Белдзяржуніверсітэце. Выкладае польскую літаратуру, даследуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалогію творчасці, праблемы нацыянальнага і ўніверсальнага ў польскім пісьменстве. З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славянскіх літаратур ва ўніверсітэце Гранады (Іспанія). Аўтар даследавання “Адам Плуг – пісьменнік беларуска-польскага літаратурнага сумежжа” (1998), вучэбнага дапаможніка “Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2008), апублікаваў больш як 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку.