Юрый Міхайлавіч Бабіч
Юрый Міхайлавіч Бабіч – даследчык мовы. Кандыдат філалагічных навук (1999). Закончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1990), аспірантуру пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1995). Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ. Аўтар манаграфіі “Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа” (2002), шэрагу іншых навуковых прац па праблеме колераабазначэння ў мастацкім тэксце.