Асабісты кабінет

Галіна Казіміраўна Тычко

Галіна Казіміраўна Тычко  – літаратуразнаўца. Доктар навук, прафесар. Стажыравалася ў Беластоцкім універсітэце на кафедры літаратуры асветніцтва і рамантызму (2000), у Стакгольмскім FOJO media institute (2004). Працавала ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. З 1995 г. – у БДПУ імя М. Танка на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры. З 2002 г. дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студзені 2005 г. атрымала вучонае званне прафесара. З 2006 г. загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З кастрычніка 2013 г. прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Навуковыя інтарэсы: беларусістыка, паланістыка, кампаратывістыка, міжкультурная камунікацыя.