Ала Мікалаеўна Петрушкевіч
Ала Мікалаеўна Петрушкевіч – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1992). Аўтар кніг “Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы” (2002), “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (2009) і інш., шэрагу метадычных дапаможнікаў, больш як 150 навуковых прац, а таксама паэтычнага зборніка “Пярсцёнак” (1997).