Асабісты кабінет

2 чэрвеня 2022 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа часопіс “Роднае слова” прэзентуе публікацыі нумара-альманаха, прымеркаванага да 140-годдзя Янкі Маўра, якія выяўляюць актуальны педагагічна-выхаваўчы патэнцыял твораў пісьменніка і іх увасаблення ў іншых відах мастацтва, разглядаюць стратэгіі асэнсавання чытання як важны складнік выхавання асобы і яе сацыялізацыі, прапануюць сучасныя формы працы з дзецьмі (інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і інш.).  
Прэзентацыя ў фармаце круглага стала “Яго свет належыць дзецям” пройдзе ў межах Фестывалю дзіцячай кнігі “Міхасёвы прыгоды” і прысвечана Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

 

  Падрабязна

Урачыстасці, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, працягваюцца. Адной з іх стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу, які называўся “Янка Маўр: вандраванне па зорках”.


У конкурсе, абвешчаным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, удзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці. 

 


 

  Падрабязна

Шапран Наталля. Яго свет належыць дзецям: Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра (3)

 

Літаратура і час

Бароўка Ванда. Фенаменальнасць прыгодніцкіх аповесцей Янкі Маўра 1920-х гг. (4)

Жыбуль Віктар. “Кожны новы дом – гэта мастацкі твор…”: Сталіца ў жыцці і творчасці Янкі Маўра (8)

Шамякіна Марыя. Піянер дзіцячай фантастыкі Янка Маўр (13)

Жардзецкая Ала. Свет дзяцінства – асобная планета: Наватарства Янкі Маўра ў станаўленні беларускай дзіцячай літаратуры (18)

Алейнік Лада. Прыгодніцкая літаратура як прастора сацыялізацыі: Аповесць “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра  (21)

Мізон Наталля. Хітрая байка без маралі “Пекла” Янкі Маўра (24)

Жыбуль Віктар. “ТВТ” Янкі Маўра: кніга, увасобленая ў жыццё (28)

Міцкевіч Марыя. Янка Маўр і эсперанта: Нататкі ўнучкі пісьменніка (33)

Трус Мікола. На мове спадзяванняў: Эсперанцкі рух у Беларусі і Янка Маўр (1920–1930-я гг.) (37)

 

 

  Падрабязна

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя друкаваных выданняў “Перабытых часаў ніць”. Сярод іх – унікальныя асобнікі з так званага кола чытання паэта, якія датуюцца канцом XIX – пачаткам XX ст., рэдкія часопісы 1920–1930 гг. з яго асабістай бібліятэкі, нумары, якія прысвячаліся юбілейным датам, выданні з падпіскі Якуба Коласа.
А завяршаецца выстава асобнікамі “Роднага слова” і, па храналогіі, нашым нумарам-альманахам, які выйшаў у мінулым годзе да 140-годдзя паэта.

  Падрабязна

 

Неардынарны настаўнік, які стаў знакамітым пісьменнікам.
Пачынальнік айчыннай дзіцячай літаратуры, чые фантастычныя і прыгодніцкія творы на гады апярэдзілі славутыя сюжэты А. дэ Сент-Экзюперы і А. Гайдара.
Творца, які валодаў дарам мастацкага прадбачання і першым апісаў… дыстанцыйную лекцыю…

“Роднае слова” працягвае традыцыю нумароў-альманахаў, прысвечаных вызначальным постацям беларускай літаратуры. Наш майскі нумар абавязкова здзівіць вас, прымусіць усміхнуцца і не аднойчы прамовіць: “А я і не ведаў!..”
Яго герой – Янка Маўр.

Толькі ў “Родным слове” – унікальныя даследаванні і прак­тычныя матэрыялы:

  • сакрэт мастацкага прадбачання Янкі Маўра;
  • “шпацыр” па мінскіх адрасах пісьменніка;
  • “альбом” сяброўскіх шаржаў;
  • кінаўвасабленне творчасці;
  • гісторыя музейнага экспаната;
  • інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і многае іншае.


Падпіска:
• на сайце часопіса да 19 красавіка

• у аддзяленнях Белпошты і Белдруку да 26 красавіка

• на сайце Белпошты

• электронная копія на сайце часопіса

  Падрабязна

Літаратура і час

Дрозд Дзмітрый. Шукаем нашчадкаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (3)

Бароўка Ванда. Аксіялагічны дыяпазон прозы Платона Галавача (8)

Поўх Ірына. Прасторава-часавая апазіцыя як сэнса­ўтваральная дамінанта зборніка вершаў “Ксты” ­Рыгора Барадуліна  (12)

Падстаўленка Віталь. Вобраз чарадзейна-міфічнага выратавальніка ў казках Уладзіміра Караткевіча (17)

Ляшэнка Алена. Не адбірайце ў чалавека радасць: Аповесць-эсэ “Крыж на зямлі і поўня ў небе” Віктара Карамазава (20)

Лаўрык Таццяна. Дакументальныя матэрыялы ў даследаванні творчасці пісьменніка Леаніда Дайнекі (24)

Трус Мікола. Беларуская швейкіяна Яраслава Гашака: Канец 1920 – пачатак 1930-х гг. (27)

 

 

  Падрабязна

Літаратура і час

Мусіенка Святлана, Лотыш Ларыса. Раман “Мэір Езафовіч” Элізы Ажэшкі і ілюстрацыі Міхала Эльвіра Андрыёлі (3)

Воцінава Святлана. Вобраз пісьменніцы, вобраз жанчыны…: Удакладненні да біяграфіі Элізы Ажэшкі (7)

Жыбуль Віктар. “…Ёсць у душы патаемныя куточкі…”: Два нататнікі Ядвігі Бяганскай (12)

Трус Мікола. “Такім я Яго помню…”: лісты з “зялёнай хаткі” [Зоська Верас] (16)

Базар Наталля. Пейзажны малюнак Палесся ў паэзіі Ірыны Ляшкевіч (19)

Спіцын Алесь. “Люблю, спадзяюся, жыву”: Паэт, энцыклапедыст Генадзь Пашкоў (22)

Забродская Вольга. Экспрэсіўнасць эпіталамных твораў другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. (25)

Мельнікава Анжэла. Пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці ў работах Антона Луцкевіча (28)

Горны Аляксандр. Пестрак ці Таўлай: загадка “грыпсаў” з Гродзенскай турмы (31)

Карлюкевіч Вераніка. “Залаты век” беларуска-кітайскіх літаратурных стасункаў. Заканчэнне (34)

 

  Падрабязна

«“Сумоўя аснова – жывое слова…”: Феномен навукова-асветніцкай традыцыі часопіса “Роднага слова”». Пад такой назвай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 3 сакавіка адбыўся ўрачысты круглы стол, прымеркаваны да 35-годдзя з дня выхаду ў свет навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”. У мерапрыемстве, скіраваным на асэнсаванне адметнай ролі выдання ў культурнай прасторы сучаснай Беларусі, узялі ўдзел прадстаўнікі навуковай і літаратурна-выдавецкай грамадскасці.

Гісторыя “Роднага слова” багатая на славутыя імёны суайчыннікаў: падчас круглага стала экспанаваліся ўнікальныя аўтографы-прысвячэнні часопісу класікаў беларускага прыгожага пісьменства.

 

 

  Падрабязна

24 лютага адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу эсэ “Адрасы роднага слова”, які праводзіўся да Года гістарычнай памяці па ініцыятыве часопіса “Роднае слова” і газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Праведзены конкурс быў прымеркаваны да юбілейных датаў перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, 90-годдзя – літаратурнай газеты “Літаратура і мастацтва” і 100-годдзя – літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”.

  Падрабязна

 

Ты ад маці, ты матчына,
Беларуская мова.
Зорамі растлумачана
Сэрцу кожнае слова.

Ты як раніца шчырая,
Маеш цёплыя рукі.
І вяртаюцца выраі –
Толькі б чуць твае гукі.

Там, дзе ёсць ты, – пагоднее,
Дзе няма – там зімова.
Будзь для ўдзячных паходняю,
Беларуска мова!


Аўтограф народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з архіва часопіса “Роднае слова” (1993).
Са святам, сябры!

  Падрабязна