Ніколі яшчэ часопісныя навіны не поўнілася такой колькасцю справаздачных фотаздымкаў, як напрыканцы 2025-га. На гэты раз глядзіце фотарэпартаж з фінальных прэзентацый нумара-альманаха “Роднага слова”, прымеркаванага да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Сімвалічна, што яны прайшлі ў старажытнай Оршы, дзе нарадзіўся пісьменнік.
Напачатку мы сустрэліся з педагогамі Аршаншчыны ў сярэдняй школе № 3, якая носіць імя Уладзіміра Караткевіча і нават мае ўнікальны музей, дзе захоўваецца памяць пра знакамітага земляка. Праграму прэзентацыі “Роднага слова” адкрыла літаратурна-музычнае выступленне выхаванцаў сярэдняй школы № 3, падрыхтаванае паводле твораў Уладзіміра Сямёнавіча.
На мінулым тыдні “Роднае слова” сустракалі ў Мазыры, з якім часопіс звязваюць даўнія творчыя стасункі.
У круглым стале, арганізаваным Мазырскім раённым вучэбна-метадычным цэнтрам, узялі ўдзел некалькі пакаленняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэгіёна. Гэтая сустрэча невыпадкова адбылася ў СШ № 16 Мазыра, дзе працуе сталы аўтар выдання, настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” Яўген Есіс.
У праграме круглага стала «Патэнцыял часопіса “Роднае слова” ў практычнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры» прагучала выступленне галоўнага рэдактара Наталлі Шапран. У фармаце майстар-класа ўласным вопытам прафесійнага ўзаемадзеяння з навуковым СМІ пазнаёміў калег Яўген Есіс.
Падрабязна
Да 85-годдзя заснавання філалагічнага факультэта
Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Ганчар Святлана, Грынько Мікалай. Гісторыя ў асобах: да 85-годдзя філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (3)
Літаратура і час
Сабуць Аліна. Гродзеншчына як пачатак радзімазнаўства ў публіцыстычнай спадчыне Аляксея Пяткевіча (7)
Брусевіч Анатоль. Ідэйна-вобразная спецыфіка паэтычнай парадыгмы Адама Плуга (12)
Горны Аляксандр, Мікуліч Мікола. “Да мэты, брат, ідзі адважна…”: Невядомы паэт Заходняй Беларусі Васіль Шкодзіч (16)
Тарасава Cвятлана. Драматычная паэма ў беларускай літаратуры мяжы ХХ–ХХІ стст.: жанрава-тыпалагічны аспект (19)
Аляшкевіч Таццяна. Матыў адзіноты і яго інтэрпрэтацыя ў творчасці Уладзіміра Сцяпана і Андрэя Федарэнкі (23)
Ганчарова-Грабоўская Святлана. Камедыя ў драматургіі мяжы XX–XXI стст.: беларуска-рускі кантэкст (26)
Камлюк-Ярашэнка Людміла. Містыфікацыя аўтарства і наратыўная ненадзейнасць у “Падарожжах Беньяміна ІІІ” Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма (31)
Шапран Сяргей. Вясёлым штрыхом – пісьменнікі Гродзеншчыны (36)
Падрабязна
Чарговае прэзентацыйнае мерапрыемства “Роднага слова”, накіраванае на пашырэнне прафесійнага ўзаемадзеяння з чытачамі, адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
У творчай сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый узялі ўдзел галоўны рэдактар выдання Наталля Шапран, а таксама член рэдкалегіі і сталы аўтар часопіса, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Яўген Іваноў.
У дыстанцыйным фармаце да спікераў далучыўся настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” СШ № 16 горада Мазыра Яўген Есіс, які пазнаёміў калег з уласным досведам выкарыстання матэрыялаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” ў адукацыйным працэсе.
Падрабязна
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.
Літаратура і час
Міцкевіч Вера. “Трэба чыстым быць душою…”: экалогія душы ў паэме “Сымон-музыка” Якуба Коласа (3)
Міцкевіч Марыя, Шувагіна-Адамовіч Наталля. Да гісторыі перакладаў паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа (6)
Вабішчэвіч Таццяна. Гімназічнае атачэнне Сяргея Палуяна ў Мазыры (9)
Трус Мікола. Галасы і адгалоскі развітання з Сяргеем Палуянам у 1910 г. (14)
Жыбуль Віктар. “Вітрына”, якая не заззяла: Ян Скрыган пад псеўданімам Янка Відук (18)
Траццяк Зоя. Працэс “белетрызацыі – дакументалізацыі” аповеду пра Першую сусветную вайну ў кнізе “Кругі” Яна Скрыгана (22)
Юркойць Дзмітрый. Асаблівасці ідэйна-мастацкай эвалюцыі творчасці Міхася Васілька (25)
Міховіч Ульяна. Ліст Алега Жылуновіча (сына Цішкі Гартнага) з блакаднага Ленінграда: Лісты на шляхах Перамогі (28)
Самахвалаў Дзмітрый. Шматгранная спадчына Міхайлы Грамыкі: Асоба на архіўных старонках (30)
Шамякіна Марыя. “Дыхайце эканомна”: канспіралагічная камедыя Андрэя Макаёнка (31)
Бароўка Ванда. Паспрабаваць раскрыць lux veritatis: Да 85-годдзя з дня нараджэння Кастуся Тарасава (35)
Падрабязна
Шапран Наталля. Феномен даследчыцкай зацікаўленасці ды чытацкага шанавання: Да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (3)
Літаратура і час
Навасельцава Ганна. Аксіялагічны патэнцыял дэтэктыўнага рамана Уладзіміра Караткевіча (4)
Бароўка Ванда. Феномен мастацкага эксперымента: “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Караткевіча (8)
Кузьміч Наталля. Паэтыка і ідыястыль Уладзіміра Караткевіча: дыялектыка камунікатыўна-функцыянальнага ўзаемадзеяння (12)
Бараноўскі Алесь. Аўтарская прысутнасць у паэзіі Уладзіміра Караткевіча і голас сучаснасці: На матэрыяле зборніка “Быў. Ёсць. Буду” (14)
Смолка Вікторыя. “Песняй парушаеш ты спакой”: Народная песенная інтанацыя ў лірыцы Уладзіміра Караткевіча (19)
Ганчарова-Цынкевіч Таццяна. Вобразна-фальклорны струмень паэзіі Уладзіміра Караткевіча (23)
Жаўняровіч Пятро. Элементы раблезіянскага стылю ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (25)
Шматкова Ірына. На службе “рыцару сумлення і свабоды”: Анатоль Верабей – слынны караткевічазнаўца (28)
Падрабязна
Да 90-годдзя заснавання Філалагічнага факультэта
Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны
Хахомаў Сяргей, Палуян Алена. Філалагічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны – 90 (3)
Літаратура і час
Мельнікава Анжэла. Гомельская школа літаратуразнаўства (9)
Кошман Павел. Шматмоўная спадчына беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя: праблема ідэнтыфікацыі (13)
Багдановіч Ірына. Творчасць Габрыэлі Пузыні і літаратурны бідэрмаер (17)
Лешчанка Лідзія. Матыўныя комплексы малой прозы рамантыкаў Яна Баршчэўскага і Эдгара Алана По (23)
Ярмоленка Алена. Канцэпты жыцця і смерці ў творчасці Максіма Гарэцкага і Івана Навуменкі (27)
Бароўская Ірына. Значэнне вершаў Уладзіміра Караткевіча для самаідэнтыфікацыі беларусаў (30)
Лозка Таццяна. Метафарычнасць у лірыцы Алеся Разанава (32)
Пятроўская Таццяна. Асаблівае дзяцінства ў дзіцячай літаратуры на прыкладзе твора “Сад з матылькамі” Тамары Бунты (36)
Каралева Яніна. Глыбокая гомельская плынь у гісторыі часопіса “Бярозка” [Усевалад Краўчанка, Кастусь Кірэенка, Анатоль Грачанікаў] (38)
Шапран Сяргей. Пісьменнікі Гомельшчыны – вясёлым штрыхом (41)
Падрабязна
“Лідскі сшытак”: Метадычная панарама да XXXII Дня беларускага пісьменства
Тарасюк Вольга. Спадчына – апора для ўласнага развіцця і руху наперад (3)
Несцер Святлана. Урокі па арфаграфіі: Урок 1. “Правапіс галосных о, э, а” (X клас): Рыхтуемся да ЦЭ (4)
Гудач Наталля. Шлях да поспеху на цэнтралізаваным экзамене – праз Ліду (8)
Царук Наталля. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе: праверка ведаў і ўменняў у кантэксце прафарыентацыі: Урок беларускай мовы (IX клас) (11)
Альшэўская Галіна. Музейная педагогіка як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў V–IX класаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры (14)
Валынец Кацярына. Нейрасеткі: новая эра ў адукацыі (18)
Гайко Таццяна, Пенда Вольга. QR-квэст “Па краіне лексікі і фразеалогіі” (19)
Грыцук Вольга. «Беларускаму краю бясконца я слова “люблю” паўтараю…»: Гульня-падарожжа да XXXII Дня беларускага пісьменства (VIII–IX класы) (21)
Коўшык Марыя. Падарожжа ў рыцарскі горад Ліду: Вусны часопіс (IX–XI класы) (23)
Падрабязна
“З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”
Да 100-годдзя надання Янку Купалу звання народнага паэта
Варонава Галіна. У пошуках Купалавых слядоў (3)
Несцяровіч Мечыслаў. “Добры дзень, мой землячок!”: Успаміны пра Янку Купалу (6)
Жукоўская Аксана. “Па купалаўскіх мясцінах”: Цыкл афортаў Лазара Рана з мастацкага фонду Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (9)
Вальчук Алена. Рэлігійны аспект творчасці Янкі Купалы: На матэрыяле літаратурна-крытычных прац (12)
Шабельцаў Сяргей. Постаць Янкі Купалы ў жыцці беларусаў Аргенціны ў 1930–1960-я гг. (14)
Падрабязна




