Асабісты кабінет

 

У навукова-асветніцкім часопісе «Сафія” выйшаў артыкул «Жаночае ўвасабленне айчыннай гуманітарыстыкі: па старонках часопіса “Роднае слова”» Наталлі Шапран. 
Разглядаючы жаночую прысутнасць у беларускай гуманітарыстыцы на прыкладзе публікацый у навуковым і метадычным часопісе “Роднае слова”, галоўны рэдактар нашага выдання прыходзіць да высновы:

«Своеасаблівая вытанчанасць “жаночага падыходу” дазваляе высветліць дадатковыя ракурсы мастацка-навуковай праблемы, а навуковая карціна свету набывае бінарнасць, немагчымую пры аднабаковым “мужчынскім” поглядзе. Прынамсі, калі і сапраўды існуе хоць бы эстэтычная розніца паміж жаночым і мужчынскім успрыманнем Слова, то гарманічная суаднесенасць гендарнага прадстаўніцтва ў філалагічнай навуцы павінна даць плён, станоўча адбіцца на якасці навуковага выніку».