Асабісты кабінет

 

 

Адным з юбілейных мерапрыемстваў да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што адзначаецца ўжо ў гэтым месяцы, стала выстава “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”. Тут можна ўбачыць самыя адметныя падарункі прыватных асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, сяброў і чытачоў бібліятэкі, сабраныя за стагоддзе: жывапісныя палотны, акварэльныя замалёўкі і фотапластыка; нацыянальныя сувеніры і прадметы адзення; кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, даследчыкаў, вучоных і мастакоў, факсіміле кніжных помнікаў, альбомныя выданні.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран расказала наведвальнікам пра наш сёлетні праект “І мудрасці, і ведаў храм: Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, які таксама можна назваць незвычайным падарункам да юбілею галоўнай кніжніцы краіны, які ўвасабляецца ў 2022 г. у кожным нумары часопіса. 

 

 

 

 

Дзякуем за фота @nlb_by @an_talarucha