Звяртаем увагу чытачоў і прыхільнікаў “Роднага слова”, што выйшаў з друку раман Зоі Падліпскай “Маналог у паўстагоддзя”.

Кніга уяўляе сабой спавядальны маналог, адрасаваны Маці, якую аўтар страціла ў раннім дзяцінстве. Раман-споведзь складаецца з абразкоў, нарысаў, артыкулаў, эсэ і вершаў. Тут і дзіцячыя ўспаміны пра нялёгкую сірочую долю, этапы станаўлення асобы пісьменніцы, цікавыя факты з жыцця прадстаўнікоў яе роду, а таксама расповед пра блізкія сэрцу мясціны. Копіі дакументаў і фотаздымкі з’яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй да зместу твора.

Прасякнуты светлым сумам, шчырай спавядальнасцю, духоўнасцю, цікавасцю да гістарычнага мінулага Радзімы, павагай да родных каранёў, раман-споведзь мае вялікае выхаваўчае значэнне. 

Кнігу “Маналог у паўстагоддзя” можна набыць у кнігарнях “Акадэмкніга” і “Белкніга”. Замовіць кнігу можна таксама па тэл. +375 29 667 52 95.