Таіса Трафімава

 

Часопісу “Роднае слова”

Маё прывітальнае СЛОВА,

Маё паэтычнае СЛОВА,

Маё настальгічнае СЛОВА!

 

Ад крыніц,

Ад зямлі,

Ад сям’і

Яго карані.

Словы лашчылі слых

З вуснаў бацькі і маці

З той пары,

Як малымі мы бегалі ў хаце.

 

З цягам часу адкрыліся

Сэрцы для слоў

Палымяных,

Напеўных,

Высокіх

І простых,

Трапяткіх,

Сакавітых

І хлебных,

І росных,

Паэтычных,

Узвышаных слоў-вестуноў.

З цягам часу адкрылася

Сэрца для слоў.