Асабісты кабінет

 

“Я – ТЭАТРАЛ!”

Конкурс рэцэнзій на спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Паважаныя сябры! 2020 год адметны знакавай у культурным жыцці Беларусі падзеяй – 100-годдзем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” працуе над падрыхтоўкай праекта, прысвечанага гэтаму юбілею: кожны нумар выдання ў наступным годзе будзе змяшчаць абавязковы блок публікацый, якія не толькі распавядуць пра гісторыю, традыцыі і сучаснасць найстарэйшага тэатра Беларусі, але і пакажуць яго культуравызначальную каштоўнасць праз сувязь са знакамітымі асобамі беларускага мастацтва.

У межах праекта рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы абвяшчаюць конкурс рэцэнзій на спектаклі гэтага тэатра “Я – тэатрал!” сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца з 1 студзеня да 30 лістапада 2020 г. 

Запрашаем юных прыхільнікаў Купалаўскага тэатра далучыцца да святкавання годнага юбілею і ўзяць удзел у конкурсе!

Палажэнне аб конкурсе рэцэнзій на спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Я – тэатрал!”