Паважаныя калегі! Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры! Звяртаем вашу ўвагу, што пры падрыхтоўцы да першага ўрока, прысвечанага Году малой радзімы, вы можаце выкарыстаць матэрыял настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Макранскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Быхаўскага раёна Алены Уладзіміраўны Цывількі “Усім сэрцам прырастаю да зямлі, дзе некалі зрабіла крок свой першы...”, змешчаны ў № 9 часопіса “Роднае слова”. Электронны варыянт публікацыі глядзіце на сайце часопіса ў раздзеле “Часопіс / Электронныя матэрыялы”.