Асабісты кабінет

Рэдакцыя “Роднага слова” стала госцем філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сустрэчу ў межах традыцыйнага Тыдня  беларускай мовы наладзіла кафедра беларускага мовазнаўства, з якой нас яднае даўняе сяброўства. 

Падчас сустрэчы студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння і структуру нашага выдання. Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран распавяла таксама пра канцэпцыю і практычнае выкарыстанне матэрыялаў “Роднага слова” ў навучанні, самаразвіцці і дзейнасці будучых філолагаў.
Прафесійнымі сакрэтамі падзяліліся рэдактары Крысціна Пучынская і Вольга Крукоўская. 

 

 

Як заўважыў загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, доктар філалагічных навук Мікалай Прыгодзіч, «“Роднае слова” – унікальны для Беларусі часопіс, што змяшчае як навуковыя, так і навукова-папулярныя матэрыялы, прызначаныя для шырокага чытацкага кола, шмат гадоў захоўваючы статус ВАКаўскага выдання ажно па чатырох спецыяльнасцях».

Дзякуем усім ўдзельнікам сустрэчы і запрашаем часцей зазіраць на нашыя старонкі ў пошуках прафесійнага натхнення.