У лютаўскім нумары “Роднага слова” змешчаны сцэнарый “Святам свянцонае маміна слова” пасяджэння клуба “Класікі і сучаснікі”, які ўжо шмат гадоў вядзе выкладчык беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М. С. Высоцкага, наш сталы аўтар Іван Герасімовіч.


Увасабленне распрацоўка атрымала 24 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, дзе адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Удзельнікі і госці імпрэзы пазнаёміліся з біяграфіяй творцы, далучыліся да слоўнікавага багацця і непаўторнасці вершаў народнага паэта, даведаліся, чаму нашу мову называюць матчынай, ахоўніцай нацыі.

Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны падчас падрыхтоўкі да вывучэння жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна, а таксама ў пазакласнай дзейнасці.