Асабісты кабінет

Сёння, 5 сакавіка, спаўняецца 90 гадоў Паўлу Сцяцко, доктару філалагічных навук, прафесару, выдатніку народнай асветы Беларусі, аўтару больш як 780 навуковых прац, сярод іх – 40 кніг.

Паэт Міхась Скобла назваў Паўла Сцяцко рыцарам вяльможнага слова. І сапраўды, Павел Уладзіміравіч усё жыццё служыць роднай мове, шукаючы вытокі асобных слоў, захоўваючы адмысловыя беларускія лексемы і формы, адстойваючы сваё, непаўторнае.

Віншуем нашага сталага аўтара, члена рэдкалегіі з юбілеем і зычым добрага здароўя!