Асабісты кабінет

 

Неардынарны настаўнік, які стаў знакамітым пісьменнікам.
Пачынальнік айчыннай дзіцячай літаратуры, чые фантастычныя і прыгодніцкія творы на гады апярэдзілі славутыя сюжэты А. дэ Сент-Экзюперы і А. Гайдара.
Творца, які валодаў дарам мастацкага прадбачання і першым апісаў… дыстанцыйную лекцыю…

“Роднае слова” працягвае традыцыю нумароў-альманахаў, прысвечаных вызначальным постацям беларускай літаратуры. Наш майскі нумар абавязкова здзівіць вас, прымусіць усміхнуцца і не аднойчы прамовіць: “А я і не ведаў!..”
Яго герой – Янка Маўр.

Толькі ў “Родным слове” – унікальныя даследаванні і прак­тычныя матэрыялы:

  • сакрэт мастацкага прадбачання Янкі Маўра;
  • “шпацыр” па мінскіх адрасах пісьменніка;
  • “альбом” сяброўскіх шаржаў;
  • кінаўвасабленне творчасці;
  • гісторыя музейнага экспаната;
  • інтэлектуальныя гульні, літаратурныя квэсты і многае іншае.


Падпіска:
• на сайце часопіса да 19 красавіка

• у аддзяленнях Белпошты і Белдруку да 26 красавіка

• на сайце Белпошты

• электронная копія на сайце часопіса