Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы рэдакцыя часопіса “Роднае слова” віншуе з атрыманнем прэміі імя Дмытра Нітчанкі (1905–1999), выдатнага ўкраінскага пісьменніка, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча, нашых даўніх аўтараў, доктара філалагічных навук, члена рэдакцыйнай калегіі Вячаслава Рагойшу і кандыдата філалагічных навук Таццяну Кабржыцкую. Прэмія ўжо больш за два дзесяцігоддзі штогод прысуджаецца Лігай украінскіх мецэнатаў і раднёй Нітчанкі да 21 лютага – Міжнароднага дня родных моў і адначасова дня нараджэння самога пісьменніка. Яе лаўрэатамі становяцца тыя, хто “абараняе і папулярызуе роднае слова, узнімае яго сацыяльны прэстыж і мае выразную грамадзянскую пазіцыю”.