Напрыканцы мінулага года нашы чытачы абралі тры найлепшыя метадычныя публікацыі, што былі надрукаваныя ў часопісе ў 2020 г. Невыпадкова іх аўтары – сапраўдныя прафесіяналы, якія імкнуцца развівацца і быць наперадзе, працуюць творча, могуць ганарыцца дасягненнямі сваіх выхаванцаў і шчодра дзеляцца ўласным досведам не толькі з імі, але і з калегамі:

•    Іван Герасімовіч, выкладчык беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі філіяла “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М. С. Высоцкага” РІПА («“Святам свянцонае маміна слова…”: Сцэнарый пасяджэння клуба “Класікі і сучаснікі”»);
•    Марына Петрашкевіч, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 8 г. Мінска (“Свет Кузьмы Чорнага: Гульня для старшакласнікаў”);
•    Яўген Есіс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі СШ № 16 г. Мазыра («Аляксей Дудараў. Драматычная паэма “Чорная панна Нясвіжа”: Урок беларускай літаратуры. ІХ клас»).

Шчыра віншуем пераможцаў з прафесійным поспехам і дзякуем за шматгадовае сяброўства, бо ўсе яны – сталыя аўтары і падпісчыкі “Роднага слова”. Хочацца верыць, што супрацоўніцтва з нашым выданнем спрыяе іх ганароваму настаўніцкаму плёну.