Асабісты кабінет

8 лютага 2019 года галоўны рэдактар ​​часопіса “Роднае слова” Зоя Падліпская ўзяла ўдзел у рабоце круглага стала на тэму: “Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства”, які праводзіўся ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы. Мерапрыемства адбылося ў Белым зале Мінскага храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Вітальныя словы ўдзельнікам круглага стала адрасавалі намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі; Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г. Мінска протаіерэй Фёдар Поўны.

Кажучы пра значэнне кнігі для грамадства, мітрапаліт Павел падкрэсліў: “...Як бы мы ні гаварылі пра кнігу, яна ўсё роўна застаецца ў нашым жыцці. І вельмі хацелася б, каб кніга засталася, таму што яна дае чытачу магчымасць творча разважаць пра сэнс жыцця чалавека”.

Фёдар Поўны прадставіў удзельнікам круглага стала кнігу “Святое Евангелле”. У выступленні на тэму “Месца духоўнасці ў нацыянальнай самасвядомасці” ён адзначыў: “Рэлігія з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай самасвядомасці. Можна сказаць смялей – яе базісам. Адносіны з Богам вызначаюць культуру і побыт чалавека. А само Боства, або Бог, у якога верыць чалавек, нацыя, з’яўляецца патэнцыялам развіцця, дае максімальную кропку росту”.

Кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела выдавецкага дома “Пазнанне” Аляксей Галавін прадставіў удзельнікам сустрэчы кнігі серыі “ЖЗЛ” – “Патриарх Кирилл” і “Иисус Христос”. Вячаслаў Бандарэнка распавёў пра стварэнне ім кнігі “Отец Иоанн (Крестьянкин)”.

Падчас працы круглага стала ўдзельнікі абмяняліся думкамі пра ролю кнігі як крыніцу маральнасці ў фарміраванні культуралагічнага, духоўнага складніка развіцця грамадства.

Усе фота