Шаноўныя сябры!

Завершаны чарговы рэспубліканскі конкурс, аб’яўлены “Родным словам”.

Выказваем падзяку кіраўнікам устаноў адукацыі краіны, навучэнцы і студэнты якіх прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Тут родныя трымаюць карані”, а таксама ўсім удзельнікам і кіраўнікам іх навукова-даследчых і творчых работ.

На конкурс даслана 289 работ па трох тэматычных кірунках:

“Край мой родны, край прыгожы” – 158 матэрыялаў;

“З гісторыі майго роду”– 57 работ;

“Турыстычныя маршруты маёй малой радзімы”– 74 матэрыялы.

Улічваючы вялікую колькасць матэрыялаў, што паступілі на конкурс, журы вымушана ўзяць дадатковы тэрмін для правядзення экспертызы работ  у адпаведнасці з крытэрыямі, пералічанымі ў раздзеле ІІІ Палажэння аб конкурсе.

Вынікі конкурсу будуць змешчаны на сайце rod-slova.by і надрукаваны ў № 12 часопіса “Роднае слова” за 2018 год.

Для ўдзелу ў святочным мерапрыемстве будуць запрошаны пераможцы конкурсу (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) і іх настаўнікі-кіраўнікі. Запрашальныя лісты будуць накіраваны ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, ВНУ.

Дыпломы ўдзельнікаў будуць дасланы па пошце ў раённыя аддзелы адукацыі, спорту і турызму.

 

Аргкамітэт конкурсу.