Калі лета – гэта маленькае жыццё, то мы паспрабавалі пражыць яго крыху па-новаму…
Вядома, ішла традыцыйная праца над нумарамі, што ўбачылі свет у чэрвені, ліпені ды жніўні. Кожны з іх найперш адметны матэрыяламі тэматычных раздзелаў (са зместам можна пазнаёміцца ў ранейшых пастах).
Між тым новы досвед прынеслі эксперыментальныя для нашай рэдакцыі фарматы судзеяння з чытачамі, аўтарамі і партнёрамі.
Напрыклад,
☑ мы спрычыніліся да падрыхтоўкі літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”, што працавала ў Коласаўскім музеі @muzeykolasa і была створана паводле часопісных публікацый;
☑ ладзілі куратарскія экскурсіі для наведвальнікаў гэтай выставы;
☑ сустракалі стагоддзе Васіля Быкава, прэзентуючы нумар-альманах, прысвечаны народнаму пісьменніку;
☑ адкрылі «“Арт-лекторый “Роднага слова”» ў Нацыянальным мастацкім музеі @artmuseum.by – часопісныя артыкулы пачалі “гучаць” у музейнай прасторы.
Працяг абавязкова будзе!
Дзякуй, лета, за натхненне!