Запрашаем пераможцаў і кіраўнікоў работ прыняць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзнагароджання, якое адбудзецца 14 снежня 2018 г. а 12-й гадзіне ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (ст. метро “Няміга”).

Запрашальныя лісты накіраваны ў Галоўныя ўпраўленні па адукацыі аблвыканкамаў і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Дыпломы ўдзельнікаў будуць дасланы па пошце ў раённыя аддзелы адукацыі, спорту і турызму.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс чытайце ў снежаньскім нумары часопіса “Роднае слова” за 2018 г.

Аргкамітэт конкурсу