Галоўны рэдактар, рэдактар аддзела культуралогіі і мастацтвазнаўства – член рэдкалегіі

Наталля Шапран

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). Працавала намеснікам дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава (1995 – 2007). У рэдакцыі часопіса “Роднае слова” – з 2008 г.

Узнагароджана Граматай адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2005), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2011, 2018), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы (2018) і інш.
 

Рэдактар аддзела літаратуразнаўства

Крысціна Мікалаеўна Пучынская

Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003). З 2003 г. –  літаратурны рэдактар часопіса  “Роднае слова” , з 2004 г. – рэдактар аддзела літаратуразнаўства.

 

Адзін са складальнікаў кнігі “Фёдар Піскуноў. Мова як сістэма: Правапіс у святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу” (2014).

 

Узнагароджана Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013, 2018).

 

 

Рэдактар аддзела мовазнаўства – член рэдкалегіі

Ларыса Уладзіміраўна Сагановіч

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працавала ў Інстытуце педагогікі, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У рэдакцыі часопіса “Роднае слова” з 1993 г.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі НДІ педагогікі МА БССР (1979, 1982), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1996, 2008), Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2011, 2018), Ганаровай граматай Прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2013, 2018), Граматай Інстытута журналістыкі БДУ (2018) і інш.

 

Рэдактар аддзела педагагічных навук (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры)

Вольга Леанідаўна Крукоўская

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009), магістратуру па спецыяльнасці “Мовазнаўства” (2010). Магістр філалагічных навук. У рэдакцыі часопіса “Роднае слова”  –  з 2009 г.

Узнагароджана Ганаровай граматай установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» (2013, 2018), Ганаровай граматай Прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2018), Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2018).

 

 

Тэхнічны рэдактар

Канстанцін Лісецкі

Закончыў факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2010). У рэдакцыі часопіса “Роднае слова”  –  з 2006 г.