Наталля Васільеўна Шаранговіч

Наталля Васільеўна Шаранговіч – мастацтвазнаўца. Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Старшыня секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Аўтар манаграфічных і мастацтвазнаўчых выданняў пра беларускіх мастакоў, а таксама пра сучасную беларускую скульптуру і жывапіс.

 

Ірына Міхайлаўна Шумская

Ірына Міхайлаўна Шумская – кандыдат культуралогіі, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; стыпендыянтка праграмы “Gaude Polonia” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Даследуе праблемы развіцця музычнай культуры і спецыфіку яе ўзаемадзеяння з сацыяльнымі працэсамі. Аўтар манаграфіі і шматлікіх навуковых артыкулаў па названых праблемах.

 

Мікалай Георгіевіч Яленскі

Мікалай Георгіевіч Яленскі – мовазнаўца, метадыст. Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі, прафесар кафедры беларускага і рускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, доктар педагагічных навук, прафесар. Аўтар больш як 140 публікацый па праблемах навучання беларускай мове. Сярод іх: манаграфіі (“Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове”, 1997; “Лігвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе”, 2002), вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў універсітэтаў (“Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка”, 2004; “Методыка выкладання беларускай мовы. Практыкум, 2006, у суаўтарстве; “Методыка выкладання беларускай мовы”, 2007, у суаўтарстве), вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў (“Развіццё вуснай мовы вучняў”, 1985; “Выкладанне беларускай мовы ў школе”, 1994, у суаўтарстве) і інш.

 
  • На старонцы:
    Показано с 41 по 43 из 43 (всего 3 страниц)