Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч

Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч – літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт. Загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў у Рэчанскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1982), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (1987 – 2005). Аўтар кніг і брашур “Максім Танк і сучасная беларуская лірыка” (1994), “На зломе часу” (1995), “Пошук вядзе ў глыбіню” (1998), “Максім Танк: на скразняках стагоддзя” (1999), “Паэзія рэчаіснасці” (2001), “Міхась Васілёк: паэзія давераснёў­скага перыяду” (2005), “Паэзія Казіміра Сваяка” (2005), “Міхась Машара: паэзія заходнебеларускага перыяду” (2010) і інш. 

 

Аляксандр Аляксандравіч Павільч

Аляксандр Аляксандравіч Павільч – даследчык літаратуры, культуролаг. Доктар культуралогіі. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі
(2000). Дацэнт кафедры культуралогіі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Вывучае праблемы параўнальнага аналізу культуры, педагагічны аспект твораў рэлігійнага пісьменства эпохі Сярэдня¬вечча, пытанні культуралагічнай інтэрпрэтацыі старажытнай літаратуры і методыкі яе выкладання.

 

Дзмітрый Дзмітрыевіч Паўлавец

Дзмітрый Дзмітрыевіч Паўлавец – мовазнавец, гісторык мовы. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1976). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Займаецца пытаннямі гісторыі беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай тэрміналогіі, тапанімікі.

 

Ала Мікалаеўна Петрушкевіч

Ала Мікалаеўна Петрушкевіч – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1992). Аўтар кніг “Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы” (2002), “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (2009) і інш., шэрагу метадычных дапаможнікаў, больш як 150 навуковых прац, а таксама паэтычнага зборніка “Пярсцёнак” (1997).

 

Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч

Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч – доктар педагагічных навук, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дактарант НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Вучэбнага цэнтра філалагічных паслуг філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаецца праблемамі методыкі выкладання літаратуры, рыторыкі ў агульнаадукацыйных установах і ВНУ. Аўтар каля 100 артыкулаў у айчынным і замежным на­вуковым друку і шэрагу вучэбна­-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, дыдактычных матэрыялаў для вучняў.

 

Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч

Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч – мовазнаўца. Доктар філалагічных навук. Загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь. Апублікаваў каля 300 навуковых прац, у тым ліку кнігі “Шчодрасць слова” (1990), “Старабеларускі лексікон” (1997; з Г. Цівановай), “Гістарычная граматыка беларускай мовы: Зборнік практыкаванняў” (1999, з У. Анічэнкам), “Словаскладанне ў беларускай мове” (2000), “Пішам без памылак: Разам, асобна, праз дэфіс” (2002), “Беларускае мовазнаўства” (2006), “Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы” (2007, у суаўтарстве), “Слоўнік сучаснай беларускай мовы” (2009, у суаўтарстве) і інш. Аўтар і суаўтар тыпавых праграм па вучэбных курсах гісторыка-лінгвістычных дысцыплін.

 

Марына Сяргееўна Ржавуцкая

Марына Сяргееўна Ржавуцкая – мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2000). Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1984). Настаўнічала ў Мінску, працавала асістэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2004 г. – дацэнт гэтай кафедры. Даследуе пытанні мастацкага перакладу з блізкароднасных моў.

 

Аліна Эдмундаўна Сабуць

Аліна Эдмундаўна Сабуць – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1998), дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Даследуе праблемы развіцця сучаснай беларускай паэзіі, рэцэпцыі беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай.

 

Ірына Уладзіміраўна Савіцкая

Ірына Уладзіміраўна Савіцкая – мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1998) і аспірантуру пры ім (2002). Дацэнт кафедры беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

 

Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (Корань)

Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (Корань) – літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук (1997), прафесар. З 1999 да 2004 г. загадвала кафедрай беларускай літаратуры ХХ ст. у БДУ. Працуе на пасадзе прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ, таксама ў вучоных саветах па абароне дысертацый угалінах літаратуразнаўства, тэорыі і методыкі навучання і выхавання. Мае каля 200 навуковых публікацый, сярод якіх “Беларуская проза ХХ ст.: Дынамікажанравых структур” (1996), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Цукровыпеўнік” (1996), “Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура XX – XXI стст.: гісторыя, кампаратывістыка і крытыка” (2013); вучэбныя дапаможнікі ўсуаўтарстве: “Святло слова: дапаможнік па лінгвакультуралогіі” (2002), “Шлях папрамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы: 1958 – 2008” (2007), “Беларуская літаратура ХХ ст.: біяграфіі, бібліяграфія, літаратурная крытыка” (2008), “Сямнаццатай вясной: зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі” (2010, 2011); аўтар праграм, вучэбных дапаможнікаў і хрэстаматый па гісторыі беларускай літаратуры для школьнікаў, студэнтаў.

 

Аляксей Васільевіч Солахаў

Аляксей Васільевіч Солахаў – мовазнаўца. Кандыдыт філалагічных навук (1992). Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. Аўтар кніг “Займальна ад А да Я” (2004), “Займальны матэрыял па беларускай мове” (2007), “Словаўтварэнне” (2008). Матэрыялы Аляксея Солахава друкуюцца на старонках “Роднага слова” з 1997 г.

 

Таццяна Яўгенаўна Старасценка

Таццяна Яўгенаўна Старасценка – мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2001). Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1993). Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Даследуе пытанні стылістыкі беларускай мовы.

 

Анатоль Віктаравіч Трафімчык

Анатоль Віктаравіч Трафімчык – літаратуразнаўца, гісторык. Закончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны (2003), паліталагічны курс Студый усходніх пры Варшаўскім універсітэце (2008). Працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004 – 2007), старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (2009 – 2012). У 2012 – 2015 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2015 г. вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАНБ. Аўтар трох зборнікаў вершаў, кнігі “1939 год і Беларусь: забытая вайна” і інш.

 

Мікола Валянцінавіч Трус

Мікола Валянцінавіч Трус – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2004).  У 1998 – 2000 гг. – дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Памочнік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002). Двойчы стажыраваўся ва Універсітэце Я. А. Коменскага ў Браціславе. З 1996 да 2011 г. працаваў у БДУ. Займаецца параўнальным літаратуразнаў­ствам, даследуе гісторыю літаратур і культур славянскіх народаў, беларускую літаратуру ў агульнаславянскім кантэксце, праблемы ўдасканалення навучальнага працэсу пры выкладанні літаратуразнаўчых дысцыплін у сярэдніх школах і ВНУ. Аўтар-складальнік (у суаўтарстве) прац “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча” (1996, 1997), “Югаславянскія літаратуры і культуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў” (1999). Навуковы рэдактар, адзін са складальнікаў энцыклапедыі “Максім Багдановіч” (2011). Аўтар некалькіх навучальных дапаможнікаў, каля 200 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых выданнях.

 

Галіна Казіміраўна Тычко

Галіна Казіміраўна Тычко  – літаратуразнаўца. Доктар навук, прафесар. Стажыравалася ў Беластоцкім універсітэце на кафедры літаратуры асветніцтва і рамантызму (2000), у Стакгольмскім FOJO media institute (2004). Працавала ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. З 1995 г. – у БДПУ імя М. Танка на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры. З 2002 г. дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студзені 2005 г. атрымала вучонае званне прафесара. З 2006 г. загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З кастрычніка 2013 г. прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Навуковыя інтарэсы: беларусістыка, паланістыка, кампаратывістыка, міжкультурная камунікацыя.

 

Таццяна Адамаўна Фіцнер

Таццяна Адамаўна Фіцнер – літаратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Кандыдат філалагічных навук (2001). Аўтар кнігі “Гендарны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы (“Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Полымя”,“Беларуская літаратура”). Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры XIX – XX стст., гендарныя праблемы ў беларускай літаратуры, псіхалогія літаратурнай творчасці.

 

Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі

Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1992), аспірантуру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Белдзяржуніверсітэце. Выкладае польскую літаратуру, даследуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалогію творчасці, праблемы нацыянальнага і ўніверсальнага ў польскім пісьменстве. З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славянскіх літаратур ва ўніверсітэце Гранады (Іспанія). Аўтар даследавання “Адам Плуг – пісьменнік беларуска-польскага літаратурнага сумежжа” (1998), вучэбнага дапаможніка “Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2008), апублікаваў больш як 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку.

 

Ігар Міхайлавіч Шаладонаў

Ігар Міхайлавіч Шаладонаў – літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2002). Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1986), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1992). Аўтар манаграфіі “Выпрабаванне чалавечнасці: беларускае апавяданне 20-х гадоў аб рэвалюцыі і грамадзянскай вайне” (2008), апублікаваў каля 70 навуковых артыкулаў.

 

 

Таццяна Іванаўна Шамякіна

Таццяна Іванаўна Шамякіна – літаратуразнаўца, крытык, культуролаг, доктар філалагічных навук (2001), прафесар. Выкладае ў БДУ. Загадвала кафедрай беларускай лінгвістыкі і міфалогіі (2000 – 2004), з 2004 г. – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры. Даследуе тэорыю літаратуры, гісторыю культуры, міфалогію. Аўтар кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў “На лініі перасячэння” (1981), навучальнага дапаможніка “Міфалогія Беларусі” (2000), манаграфіі “Беларуская класічная літаратура і міфалогія” (2001), суаўтар шэрагу дапаможнікаў і падручнікаў. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны.

 

Нона Эдмундаўна Шандроха

Нона Эдмундаўна Шандроха  – дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат педагагічных навук (1998). Аўтар дапаможнікаў “Экспрэсіўны сінтаксіс” (2002), “Прафесійнае маўленне гісторыка: камунікатыўны аспект” (2007), “Рыторыка: тропы і фігуры маўлення” (2009), “Педагагічная практыка студэнтаў па беларускай мове і літаратуры” (у суаўтарстве) (2010). Даследуе праблемы красамоўства, экспрэсіўнай стылістыкі, маўленчай камунікацыі і методыкі выкладання беларускай мовы.

 
  • На старонцы:
    Показано с 21 по 40 из 43 (всего 3 страниц)