Спампаваць ў фармаце PDF


У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій. Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.
Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ліцэяў, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.