Асабісты кабінет

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарагія жанчыны! Віншуем вас са святам 8 Сакавіка!

Зычым вам добрага настрою, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, цеплыні і душэўнай гармоніі!

Няхай у гэты святочны дзень дом будзе напоўнены светлай радасцю, сонцам і кветкамі! Няхай вам спадарожнічаюць поспех, жыццёвая ўдача, дабрыня і ўвага блізкіх!

 

Зоя ПАДЛІПСКАЯ

 

*   *   *

Галінкі сонечнай мімозы

Ў хрустальнай вазе на стале.

Хоць сакавік здзівіў марозам, –

Вясна ідзе!

 

Дарэмна ціхія сняжынкі

Кладуцца важна на зямлю, –

Мімозы радаснай галінкі

Вітаюць ветліва вясну.

 

І ты, мой родны, найдарожшы,

З якім і ў шчасці, і ў журбе,

Глядзіш мне сонейкам у вочы:

Вясна ідзе. Вясна ідзе!