1 лістапада 2017 г. у  сталічным Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 30-гадоваму юбілею навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і прэзентацыі кнігі Сафіі Ворса “Дзесяць простых гісторый”, на тэму: “Падтрымка юных літаратурных талентаў Беларусі”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел: галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова”, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Падліпская, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Марыя Кныш, навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі НІА Інга Пінголь, журналіст-міжнароднік  Хітошы Танака (Японія), рэдактар аддзела педагагічных навук часопіса “Роднае слова” Вольга Крукоўская, адказны сакратар часопіса “Роднае слова” Вольга Барздова, мастак-мультыплікатар, ілюстратар кнігі Сафіі Ворса “Дзесяць простых гісторый” Маргарыта Ціхановіч, аўтар кнігі “Дзесяць простых гісторый” Сафія Ворса – навучэнка гімназіі № 4 г. Мінска; акрэдытаваныя журналісты  нацыянальных СМІ.

         Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся вопытам работы з таленавітай моладдзю, прэзентавалі кнігу юнага аўтара Сафіі Ворса “Дзесяць простых гісторый”, выдадзеную ва ўстанове  «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» ў межах Праекта па падтрымцы юных літаратурных талентаў Беларусі, адказалі на пытанні журналістаў.