Асабісты кабінет

Супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Роднае слова” віншуюць настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Баравухскай сярэдняй школы № 15 г. Наваполацка Святлану Румянцаву з перамогай у конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017”. Зычым Святлане Леанідаўне новых прафесійных дасягненняў, натхнення, творчага пошуку, жыццёвай энергіі і дабрабыту!

Прыгадаем, што даследчы праект Дзіяны Румянцавай, вучаніцы і дачкі Святланы Леанідаўны, заняў І месца ў конкурсе творчых вучнёўскіх работ “Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які праводзіўся рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” сумесна з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Вытрымкі з гэтай работы былі змешчаны ў № 7 часопіса “Роднае слова” за 2014 г.